Ангела Мэркель зламала тазавую костку
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
06.01.2014 14:29
Яна адмяніла паездку ў Польшчу на гэтым тыдні.
http://www.afp.com/
Падчас катаньня на лыжах канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель зламала тазавую костку. У выніку пералому ёй давядзецца ляжаць цягам трох наступных тыдняў і адмяніць шэраг паездак.
Пры гэтым канцлерка надалей зьбіраецца весьці паседжаньне ўраду ў сераду, на якім упершыню павінны сабрацца ўсе міністры кааліцыі.
Мэркель ходзіць з дапамогай мыліц, але пераважна будзе працаваць з дому. Яна адмяніла паездку ў Польшчу на гэтым тыдні ды ня прыме ў Бэрліне новага прэм’ер-міністра Люксэмбургу.
нг