Брытанія змагаецца з сучасным рабствам
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
16.12.2013 16:50
Брытанскае Міністэрства ўнутраных спраў падрыхтавала законапраект аб сучасным рабстве.
Сёньня дакумэнт быў накіраваны ў Палату абшчын. Чакаецца, што законапраект уступіць у сілу напярэдадні наступных выбараў менш чым за паўтара году.
Міністар унутраных спраў Тэрэза Мэй паведаміла пра гэтую ініцыятыву яшчэ ў жніўні бягучага году. Міністарка напісала ў артыкуле , апублікаваным у газеце "The Times" , што цяжка паверыць у існаваньне рабства ў сёньняшняй Вялікабрытаніі, але ёсьць людзі, якія вымушаныя працаваць і жыць у жудасных умовах , часта насуперак іх волі.
З таго моманту брытанская паліцыя выявіла тры драматычныя прыклады рабства: эксплюатацыю зь дзіцячых гадоў глуханямой імігранткі ў якасьці хатняй дапамогі , зьняволеньне ва Ўэльсе двух сельскагаспадарчых рабочых, у тым ліку паляка, і 30-гадовы палон трох жанчын у Лёндане парай мааісцкіх дакртынэраў.
"Гэта будзе пераломны заканадаўчы акт, першы сваёго роду ў Эўропе, а ягоная мэта – засяродзіць увагу на вінаватых, на асобах, якія ўчынілі гэтыя злачынствы“, - распавяла сёньня BBC міністарка Тэрэза Мэй.
Праект прадугледжвае да 14 гадоў пазбаўленьня волі за сам факт прымусу, які прыраўніваецца да няволі. Праваабаронцы , аднак, лічаць, што законапраект забывае пра ахвяр рабства.
юл