Logo Polskiego Radia
Print

Браніслаў Камароўскі - зь візытам у ААЭ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.12.2013 17:24
Заўтра Браніслаў Камароўскі накіруецца ў Дубай.
Президент Польщі Броніслав  КоморовськийПрезидент Польщі Броніслав Коморовський

/

„Аб’яднаныя Арабскія Эміраты - гэта важны для нас гандлёвы партнэр”, - зазначыў прэзыдэнт Пошчы Браніслаў Камароўскі ў Абу-Дабі, дзе знаходзіцца з афіцыйным візытам.

У размове з журналістамі кіраўнік Польшчы падкрэсьліў, што эміраты - гэта краіна велізарных інвэстыцыйных магчымасьцяў. У ходзе візыту была падпісана дамова аб пазьбяганьні падвойнага падаткаабкладаньня, а таксама аб супрацоўніцтве паміж памежнымі службамі абедзьвюх краінаў.

Прэзыдэнт дадаў таксама, што на пачатку будучага года ў польскай амбасадзе пачне працаваць спэцыяльны аддзел па прасоўваньні польскай эканомікі й дасягненьняў. Дзякуючы гэтаму павялічыцца плынь інвэстыцыйнага капіталу ў Польшчу й вырасьце гандаль паміж абедзьвюма краінамі.

У ходзе візыту польскага прэзыдэнта ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах будзе падпісанае таксама пагадненьне аб спартыўным супрацоўніцтве.

Заўтра Браніслаў Камароўскі накіруецца з Абу-Дабі ў Дубай. На радзіму кіраўнік Польшчы вернецца ў пятніцу.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт