Выбух перад амбасадай Ірану ў Бэйруце
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
19.11.2013 12:04
Прынамсі 23 асобы забітыя й 146 параненыя. Замах зьвязаны з сырыйскім канфліктам.
foto: PAP/EPA/WAEL HAMZEH
Прынамсі 23 асобы забітыя й 146 параненыя – пра такую колькасьць ахвяр выбуху перад амбасадай Ірану ў Бэйруце паведамляе лібанскае Міністэрства здароўя. Зраніцы перад пляцоўкай выбухнулі дзьве бомбы. Хутчэй за ўсё, замах зьвязаны з грамадзянскай вайной у суседняй Сырыі.
Паводле пакуль непацьверджанай інфармацыі, перад амбасадай узарваліся аўтамабіль-пастка й ракета. Лібанскія крыніцы паведамляюць, што ў замаху загінуў дарадчык па пытаньнях культуры іранскай амбасады, хоць сам амбасадар кажа, што ўсе яго працаўнікі бясьпечныя.
Выбух зьнішчыў уязную браму ў амбасаду, некалькі аўтамабіляў і пашкодзіў 3-паверхавы будынак пляцоўкі. Найбольш верагодна, што замах зьвязаны з сырыйскім канфліктам: Іран зьяўляецца адным з саюзьнікаў сырыйскага прэзыдэнта.
Апошнімі месяцамі ў Лібіі некалькі разоў адбываліся атакі, якія зьвязваюць з сырыйскай грамадзянскай вайной. У палове жніўня на поўдні Бэйрута загінула 27 чалавек, а тыдзень пасьля ў Трыпалі – 40 асоб.
ав