Вінароб атручаным віном забіў злодзея
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
07.11.2013 17:18
Суд высунуў абвінавачаньне ў забойстве.
Перад судом у Вугоршчыне стане мужчына, які зрабіў на злодзеяў пастку ў выглядзе атручанага віно. Вінароб прызнаўся, што ў віно ён дадаў антыфрыз, каб «даць урок» рабаўнікам , якія рэгулярна абкрадалі ягоны склеп.
Для 30-гадовага злодзея крадзеж закончыўся трагічна. Выпіўшы атручанае віно ён трапіў у шпіталь, і празь некалькі дзён памёр. Пяцёра іншых рабаўнікоў знаходзацца ў цяжкім стане.
Вінаробу вынесена абвінавачанне ў забойстве. 37-гадовы мужчына сьцьвярджае, што ён не зьбіраўся нікога забіваць і тлумачыць, што хацеў толькі правучыць злодзеяў.
яс