Тэстамант Напалеона пусьцілі з малатка
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
07.11.2013 12:39
У Францыі прадалі з малатка адзіную копію завяшчаньня Напалеона Банапарта, паведамляе Fox News.
fot. glowimages.com
У паведамленьні адзначаецца, што дакумэнт прададзены за 357.000 эўра. Гэта прыкладна ўдвая больш, чым плянаваў атрымаць аўкцыённы дом Druout.
Пакупнік паведаміў, што ня будзе нідзе выстаўляць копіі завяшчаньня, бо набыў яе для ўласнай калекцыі. Свайго імя мужчына не пажадаў раскрываць. Вядома толькі, што ён француз.
Арыгінал тэстаманту Напалеона, напісаны яго рукой, захоўваецца ў нацыянальным архіве Францыі ў Парыжы. Копію з завяшчаньня здымаў натарыюс. У дакумэнце, датаваным 16 красавіка 1821 года, Напалеон прасіў пахаваць яго на беразе Сены. Палову свайго стану ён завяшчаў афіцэрам францускай арміі, якія ўдзельнічалі ў яго паходах.
Напалеон памёр 5 траўня 1821 года на высьпе Сьвятой Алены, куды яго ў якасьці ваеннапалоннага саслалі ангельцы пасьля паразы французаў у бітве пры Ватэрлоо ў 1815 годзе. Пасьля сьмерці цела Напалеона, у адпаведнасьці зь ягоным тэстамантам, было перавезенае ў Францыю. Прах імпэратара пахаваны ў Доме інвалідаў, разьмешчаным на набярэжнай Сены.
эб/lenta.ru