Logo Polskiego Radia
Print

Нідэрлянды прымуць гомасэксуалаў з Расеі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 05.11.2013 17:52
Галяндзкі міністар замежных спраў Франс Цімэрманс заявіў, што расейскі закон аб забароне «прапаганды гомасэксуалізму» сярод дзяцей, у рэчаіснасьці накіраваны на абмежаваньне свабод геяў і лесьбіянак.

Галяндзкі міністар замежных спраў Франс Цімэрманс (Frans Timmermans) заявіў сёньня, што расейскі закон аб забароне «прапаганды гомасэксуалізму» сярод дзяцей у рэчаіснасьці накіраваны на абмежаваньне свабод геяў і лесьбіянак, паведамляе Reuters.

Па словах міністра, гэтая акалічнасьць дае магчымасьць расейцам нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі падаваць прашэньні аб прадастаўленьні ім прытулку ў Нідэрляндах, калі іх правы будуць парушацца з прычыны прыналежнасьці да гомасэксуалаў.

Цімэрманс выступіў з крытыкай расейскага заканадаўства за некалькі дзён да пачатку дзяржаўнага візыту нідэрляндзкай манаршай пары ў Расею. Кароль Вільгельм - Аляксандр і каралева Максіма прыбудуць у Расею, каб адзначыць 400-годзьдзе ўстанаўленьня дыпляматычных адносін. Чакаецца, што 9-га лістапада яны сустрэнуцца з прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт