Logo Polskiego Radia
Print

Барацьба за Оскар пачалася

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 09.10.2013 12:58
Рэкордная лічба 76 краін высунула свае фільмы на Оскара ў катэгорыі найлепшы неангламоўны фільм.

Польшчу прадстаўляе стужка Анджэя Вайды “Валэнса. Чалавек з надзеі”.

У мінулым годзе ў гонцы за Оскара стартавала 71 краіна, сёлета іх на 5 больш. Упершыню за прыз змагаюцца Малдова, Чарнагорыя й Саудаўская Арабія. Менавіта саудаўскі фільм “Дзяўчынка ў тапачках” зьяўляецца фаварытам. Ён расказвае пра гісторыю дзесяцігадовай вучаніцы, якая марыць, каб езьдзіць на ровары ў краіне, дзе дзяўчынкі на іх ня езьдзяць. Стужка прысьвечаная разбурэньню сацыяльных бар’ер.

Прагнозаў конкурсу пакуль няшмат. У апублікаваных да гэтага часу польская стужка пра Валэнсу не паяўляецца ў якасьці фаварыта. Сярод кандыдатаў на намінацыю выступаюць фільмы з Даніі, Канады, Сінгапуру, Чылі, Ізраіля й Палестыны.

Сьпіс намінантаў на Оскара будзе апублікаваны 16 студзеня, а цырымонія ўручэньня заплянаваная на 2 сакавіка.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт