Кэтрын Эштан асудзіла тэракт у Бэйруце
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
17.08.2013 16:30
Кіраўнічка дыпляматыі ЭЗ выказала „глыбокае спачуваньне” сем’ям ахвяраў тэракту.
fot. Sylwia Mróz/PR
Эўрапейскі Зьвяз асудзіў тэракт, зьдзейсьнены ў чацьвер у Бэйруце. Па гэтай справе выказалася Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан.
Кіраўнічка эўразьвязаўскай дыпляматыі выказала „глыбокае спачуваньне” ахвярам апошняй атакі, лібанскім уладам і ўсёй нацыі.
„Я рашуча асуджаю сьмяротны выбух у паўднёвым раёне Бэйруту, у выніку якога загінулі й атрымалі раненьні дзясяткі людзей”, - чытаем ў заяве Эштан.
Палітык дадала, што Эўрапейскі Зьвяз падтрымлівае ўсе меры для захаваньня адзінства, стабільнасьці Лібану й бясьпекі ягоных грамадзянаў.
Нагадаем, 15 жніўня недалёка ад будынка шыіцкай „Хэзбалы” выбухнуў аўтамабіль-пастка. 24 асобы загінулі, 335 атрымалі раненьні.
аз