Партугалія: рэкордная колькасьць турыстаў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
29.07.2013 19:33
Неспакойная сытуацыя ў мусульманскіх краінах прывяла таксама да павелічэньня турыстычнага руху ў Грэцыі, Гішпаніі ды Італіі.
portugaliawczasy.pl
Ахопленая крызісам Партугалія сёлета спадзяецца рэкорднай колькасьці турыстаў, паведамляе зь Лісабону карэспандэнтка Польскага радыё. Прычына – неспакойная сытуацыя ў мусульманскіх краінах, у тым ліку ў Турцыі, і Паўночнай Афрыцы.
У адным месяцы траўні ў партугальскіх гатэлях спынілася больш за 3 млн. турыстаў. Гэта на 15% больш у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага года. Сярод прыезджых найбольш было брытанцаў, ірляндцаў і немцаў. Хутчэй за ўсё рост колькасьці турыстаў будзе назірацца ўвесь летні сэзон. Паводле спэцыялістаў, павелічэньне турыстычнага руху ў Партугаліі сёлета складзе 20% у параўнаньні зь мінулым годам.
Неспакойная сытуацыя ў мусульманскіх краінах прывяла таксама да павелічэньня турыстычнага руху ў курортах на поўдні Эўропы: у Грэцыі, Гішпаніі ды Італіі. Аднак з-за эўрапейскага крызісу турысты праводзяць карацейшы адпачынак і на месцы выдаткоўваюць менш грошай.
вс