Logo Polskiego Radia
Print

Аэрапорт Пэкіну — лідар па затрыманых рэйсах

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 12.07.2013 18:51
Міжнародны аэрапорт Пэкіну прызнаны сусьветным лідарам па колькасьці затрыманых рэйсаў.

/

Паводле кампаніі, якая займалася падлікам затрыманых і адпраўленых своечасова рэйсаў ва ўсіх міжнародных аэрапортах сьвету, з пэкінскага аэрапорту своечасова вылятаюць менш за 20% рэйсаў, паведамляе Бі-Бі-Сі

Другім у гэтым рэйтынгу значыцца аэрапорт Шанхая, адкуль вялікая частка рэйсаў вылятае са спазьненьнем.

Як каментуюць аналітыкі, спазьненьні з вылетам у кітайскіх аэрапортах тлумачыцца тым, што строгі кантроль над паветранай прасторай ажыцьцяўляюць вайскоўцы.

Найлепшы аэрапорт па колькасьці адпраўленых своечасова рэйсаў — такійскі: усяго 5% рэйсаў з Токіё адпраўляюцца са спазьненьнем.

nn.by/эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт