У Ватыкане адмянілі пажыцьцёвае зьняволеньне
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        11.07.2013 13:23
                    
                                 
                
                
                    Гэты від пакараньня заменены на 30-35 гадоў пазбаўленьня волі, якое можа быць вынесена за забойства.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         Зь сёньняшняга дня ў Ватыкане няма пажыцьцёвага зьняволеньня. Чарговая рэформа Крымінальнага кодэксу праведзеная ў Апостальскай сталіцы па згодзе Папы Францішка.
З пункту гледжаньня гісторыі гэта важны прагрэс. Сьмяротнае пакараньне ў Ватыкане абавязвала з 1929 да 1969 году. Аднак афіцыйна яно было зьнесена толькі ў 2001 годзе падчас пантыфіката й па загадзе Яна Паўла ІІ. Гэтае пакараньне замянілі на пажыцьцёвае зьняволеньне, якое цяпер, пасьля 12 гадоў, замененае на 30-35 гадоў пазбаўленьня волі, якое можа быць вынесена за забойства.
Важнай зьменай у рэформе КК Ватыкану зьяўляецца тое, што разглядацца будуць усе злачынствы, прадугледжаныя ў міжнародных канвэнцыях, а гэта значыць катаваньні, пэдафілія й дзіцячая парнаграфія. Ватыканскае правасудзьдзе абавязанае караць за іх усіх працаўнікоў і функцыянэраў, таксама ў выпадках, калі злачынства зьдзейсьнена за межамі Ватыкану.
ав