Нэльсан Мандэла зноў шпіталізаваны 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        08.06.2013 10:33
                    
                                 
                
                
                    Палітык знаходзіцца ў стабільна цяжкім стане.
                
                
                
                
               
                
                         
  Прэс-служба прэзыдэнта ПАР Джэйкаба Зумы паведамляе аб новай шпіталізацыі экс-кіраўніка дзяржавы, ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Нэльсана Мандэлы ў сувязі зь інфэкцыяй лёгкіх.
Палітык знаходзіцца ў стабільна цяжкім стане.
Зума пажадаў дастаўленаму ў бальніцу ў Прэторыі Мандэлу хуткага выздараўленьня.
У пачатку красавіка 94-гадовы змагар за расавае раўнапраўе быў выпісаны з мэдыцынскай установы, дзе лячыўся ад пнэўмані.і
BBC/nn.by/аз