Прысьпешаць выбары ў Эўрапейскі парлямэнт
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
21.05.2013 17:00
Эўрапарлямэнт выказаўся за прысьпяшэньне выбараў і перанос іх з 5-8 чэрвеня на 22-25 траўня 2014 году.
Bild: flickr / European Parliament
Гэтую прапанову павінны яшчэ адзінагалосна падтрымаць міністры ЭЗ.
“Прысьпяшэньне выбараў дасьць Эўрапейскаму парлямэнту новага скліканьня больш часу для падрыхтоўкі да выбару старшыні Эўрапейскай камісіі ў ліпені 2014 году”, - гаворыцца ў паведамленьні ЭП, выдадзенага пасьля галасаваньня ў Стразбурзе.
Упершыню палітычныя партыі ў кампаніі перад выбарамі да ЭП павінны вызначыць сваіх галоўных кандыдатаў, якія потым маглі б удзельнічаць у выбарах старшыні ЭК.
Прысьпешыць тэрмін выбараў прапанаваў сам Эўрапарлямэнт. Травеньскі тэрмін больш карысны, паколькі ў такім выпадку эўрапейскія выбары ня будуць супадаць з каталіцкай Пяцідзесятніцай, якая ў некаторых краінах ЭЗ вольны ад працы дзень, што адмоўна ўплывае на выбарчую яўку.
Яўка на выбарах у Эўрапейскі парлямэнт сыстэматычна падае. У 2009 годзе на ўчасткі прыйшло толькі 43,1% выбарцаў.
ав