Каля 50 аўтамабіляў сутыкнулася ў Гішпаніі
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
20.05.2013 10:42
Аўтакатастрофа здарылася на аўтастрадзе Мадрыд-Бургас на поўначы Гішпаніі.
Як мінімум 13 чалавек атрымалі раненьні ў выніку аўтакатастрофы з удзелам блізу 50 аўтамабіляў на поўначы Гішпаніі, паведамілі ў нядзелю аварыйна-выратавальныя службы краіны.
Параненыя былі эвакуаваныя ў бліжэйшыя шпіталі. 50-гадовы мужчына зь вельмі цяжкімі пашкоджаньнямі цела быў дастаўлены на верталёце ў шпіталь у Бургасе.
Сутыкненьне адбылося каля 19-й гадзіны мясцовага часу на аўтастрадзе Мадрыд-Бургас непадалёк ад гораду Анрубія-дэ-ля-Куэста. Прычынаю, імаверна, сталі неспрыяльныя ўмовы надвор'я: падчас здарэньня ішоў праліўны дождж і выпаў град.
эб