Logo Polskiego Radia
Print

Моцны землятрус у Іране

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 16.04.2013 15:29
Паводле ўступных зьвестак, як мінімум 40 чалавек загінула ў выніку землятрусу на паўднёвым усходзе Ірану.

/


Сіла падземных штуршкоў дасягала 7,8 балаў, паведамляюць мясцовыя ўлады.

Эпіцэнтар землятрусу знаходзіўся ў 200 кіляметрах ад іранскага горада Захедан на паўднёвым усходзе краіны. Ачаг залягаў на глыбіні каля 15 кіламетраў.

Падземныя штуршкі адчуваліся па ўсёй паўднёва-заходняй Азіі: ад краін Арабійскай паўвыспы да індыйскай сталіцы Нью-Дэлі, дзе землятрус выклікаў сапраўдную паніку, перадае Бі-Бі-Сі.

Гэта самы моцны ў краіне землятрус за апошнія 40 гадоў.

Нагадаем, 10 красавіка землятрус магнітудай 6,8 на паўднёвым-захадзе Ірану панёс 37 жыцьцяў. Апроч іх тады пацярпелі яшчэ 850 чалавек.

эб/charter97.org

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт