Ватыкан: Калегія кардыналаў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
04.03.2013 19:02
Сёньня ў Ватыкане першы раз сабралася Калегія кардыналаў пасьля адрачэньня ад пасаду Бэнэдыкта XVI.
źr. Wikipedia
Сёньня ў Ватыкане першы раз сабралася Калегія кардыналаў пасьля адрачэньня ад пасаду Бэнэдыкта XVI. Галоўная мэта сходу - падрыхтоўка да канклаву, на якім будзе абраны новы пантыфік.
Паводле кананічнага права, Калегія кардыналаў кіруе касьцёлам у выпадку, калі няма Папы. У паседжаньні калегіі маюць права прымаць удзел усе яго чальцы, нягледзячы на ўзрост, у тым ліку й тыя іерархі, якія дасягнулі 80-ці гадоў і па гэтай прычыне ня могуць удзельнічаць у канклаве. На паседжаньні Калегіі будзе прызначана дакладная дата канклаву. Пры гэтым Ватыкан папярэдзіў, што рашэньне па гэтым пытаньні ня будзе прынята адразу, гэта значыць сёньня. Варта нагадаць, што пасьля сьмерці Яна Паўла II Калегія кардыналаў зьбіралася 12 разоў, а рашэньне аб тэрміне канклаву было прынята на чацьвёртым паседжаньні.
вс