Небяспечная гульня з феерверкамі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
30.12.2012 14:12
Дацкая паліцыя працягвае пошукі выкрадзеных ўчора з завода на востраве Лолан магутных феерверкаў, прызначаных для выкарыстаньня толькі прафэсіяналамі.
Злодзеі, каб дабрацца да іх павінны былі пераадолець дзьверы й замкі са сталі.
З выкрадзеных 500 штук, траціну знойдзена ў хаце злодзея.
У руках рабаўнікоў застаецца каля 340 найбуйнейшых і найбольш небясьпечных феерверкаў. Кожны зь іх ўтрымоўвае больш аднаго кіляграма пораху. Дацкія СМІ перасьцерагаюць аб куплі іх ад выпадковых прадаўцоў.
Штогадовае шаленства з навагоднімі феерверкамі й ракетамі, якое ахоплівае скандынавы, нясе шматлікія ахвяры й прымушае ўводзіць больш жорсткія правілы.
У Нарвэгіі, дзе гэтыя прадукты прадаюцца больш чым на 40 мільёнаў эўра ў год, забаранілі выкарыстаньне некаторых зь іх, у асноўным імпартаваных з Азіі.
Дзякуючы інфармацыйнай кампаніі й продажу прылад для аддаленага запальваньня феерверкаў, зьнізілася колькасьць сур'ёзных траўмаў.
яс