WikiLeaks апублікуе мільён новых дакумэнтаў
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
21.12.2012 11:05
Джуліян Асанж абяцае пікантныя падрабязнасьці пра палітыку ўсіх краін сьвету.
Заснавальнік скандальнага парталу WikiLeaks Джуліян Асанж заявіў, што ў 2013 годзе ён апублікуе мільён новых дакумэнтаў. “Яны будуць датычыць усіх краін сьвету” – сказаў Асанж падчас выступу з балькону амбасады Эквадору ў Лёндане, дзе ён больш за год хаваецца ад брытанскага правасудзьдзя.
- Мяне на запалахоць. Я буду працягваць працу – сказаў заснавальнік WikiLeaks.
Джуліяну Асанжу пагражае дэпартацыя ў Швэцыю, дзе яго абвінавачваць у злачынствах сэксуальнага характару. Сам кіраўнік WikiLeaks сьцьвярджае, што швэды выдадуць яго ЗША, дзе Асанжа абвінавачваюць у здрадзе. Ён апублікаваў 250 тысяч сакрэтных дыпляматычных дэпэш Дзярждэпартамэнту ЗША.
дг