Logo Polskiego Radia
Print

"ЗША шпіёняць у Інтэрнэце" - Асанж

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.12.2012 18:55
Джуліян Асанж заявіў, што спэцслужбам ЗША даступная любая інфармацыя, перададзеная праз інтэрнэт.

Джуліян Асанж, заснавальнік рэсурсу “WikiLeaks”, у эксклюзіўным інтэрвію тэлеканалу RT заявіў, што спэцслужбам ЗША даступная любая інфармацыя, перададзеная праз інтэрнэт.
"Вы ня памятаеце, пра што вы думалі год назад, тры месяцы таму ці два дні таму? Google ведае гэта. Ён памятае пра гэта замест вас. А калі пра гэта ведае Google, то пра гэта ведае Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША", - кажа Асанж.
Паводле словаў аўстралійца, "Facebook” зьяўляецца марай для кожнай спэцслужбы, і ЗША выкарыстоўваюць інфармацыю пра карыстальнікаў, якія зарэгістраваныя ў гэтай сацыяльнай сетцы.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт