Бавоўна ўбірае дзіцячы пот
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
18.12.2012 15:27
Швэдзкі гігант па швейнай прамысловасьці H&M абвінавачаны ў выкарыстаньні бавоўны, якую пад прымусам зьбіраюць узбэцкія дзеці.
Фота: zoriah.com
Фота: zoriah.com
Канцэрн пярэчыць і адначасова тлумачыцца, што ён ня ў стане кантраляваць усе крыніцы паставак сыравіны. У мінулым годзе падчас збору бавоўны ва Ўзбэкістане працавалі каля 2 мільёнаў дзяцей старэйшых за сем гадоў.
Паводле кааліцыі арганізацый правоў чалавека “Responsible Sourcing Network”, Узбэкістан - не адзіная краіна ў сьвеце, у якой дзяцей аддаюць да нявольніцкай працы. Аднак там нявольніцкую працу дзяцей адобрываюць і трымаюць пад сваім кантролем улады краіны. Таму 100 швейных кампаній, у тым ліку H&M абавязаліся не купляць больш „заражанай нявольніцтвам” узбэцкай бавоўны.
яс/Gazeta Wyborcza