Logo Polskiego Radia
Print

Турцыя патрабуе аховы NATO

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.12.2012 17:15
Анкара просіць разьмясьціць на тэрыторыі Турцыі ракетныя ўстаноўкі „Patriot”.

Турцыя зьяўляецца сябрам NATO, яе не пакінуць у адзіноце, - гарантаваў генэральны сакратар NATO. Андэрс Фог Расмусэн адкрыў у Бруселі двухдзённую сустрэчу міністраў замежных спраў краін-чальцоў NATO.

Міністры абмяркоўваюць просьбу Турцыі, якая пасьля абстрэлу з боку Сырыі патрабуе аховы альянсу. Анкара просіць разьмясьціць на тэрыторыі дзяржавы ракетныя ўстаноўкі „Patriot”.

Андэрс Фог Расмусэн запэўніў Турцыю, што альянс не забывае аб сваіх абавязацельствах. Ён прызнаў, што сытуацыя на паўднёва-ўсходняй мяжы NATO выклікае вялікую занепакоенасьць.

Рашэньне аб разьмяшчэньні ракетаў у Турцыі можа быць прынятае яшчэ сёньня.

Расмусэн, падобным чынам як і ўчора прэзыдэнт ЗША Барак Абама, папярэдзіў Сырыю, што прымяненьне хімічнай зброі выкліча неадкладную рэакцыю з боку міжнароднай супольнасьці. Падобныя заявы зрабілі сёньня Францыя й Нямеччына.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт