Міжнародны трыбунал апраўдаў Харадзіная
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
29.11.2012 12:08
Рамуш Харадзінай зьяўляецца адным з былых камандзіраў альбанскіх баевікоў у Косава.
Міжнародны трыбунал па ваенных злачынствах у былой Югаславіі ў Гаазе зьняў усе абвінавачваньні з былога прэм'ер-міністра Косава Рамуша Харадзіная.
Рамуш Харадзінай зьяўляецца адным з былых камандзіраў альбанскіх баевікоў у Косава - Вызваленчай арміі Косава. Косаўскія альбанцы лічаць яго нацыянальным героем.
Харадзінай абвінавачваўся ў ваенных злачынствах, зьдзейсьненых супраць сэрбаў і іншых неальбанцаў у часе вайны за незалежнасьць Косава ў гадох 1998-99.
аз