Дыктатар Мурсі?
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
23.11.2012 17:04
У Эгіпце прыняты дэкрэт, які надзяляе Мурсі амаль абсалютнай уладай.
Egipcjanie protestują na placu Tahrir w Kairzefot. PAP/EPA/Andre Liohn
„Я жадаю палітычнай, сацыяльнай і эканамічнай стабільнасьці”, - заявіў прэзыдэнт Эгіпту Мухамэд Мурсі ў прамове, зь якою ён выступіў перад прэзыдэнцкім палацам у Каіры.
Эгіпецкі прэзыдэнт выйшаў да сваіх прыхільнікаў, якія падтрымліваюць дэкрэт, што надзяляе Мурсі амаль абсалютнай уладай.
У дэкрэце сьцьвярджаецца, што рашэньні прэзыдэнта да часу заканчэньня працы над новай Канстытуцыяй не адмяняюцца ніякім ворганам, нават судом.
„Я ніколі ня выкарыстаю права для прыватных карысьцяў ці для помсты”, - абяцаў Мурсі.
Тым часам на пляцы Тахрыр сабраліся праціўнікі прэзыдэнта. Тэлебачаньне аль Джазіра паведаміла, што паліцыя распыліла сьлезацечны газ. У некалькіх гарадах адбыліся сутыкненьні паміж праціўнікамі й прыхільнікамі прэзыдэнта.
яс