ЭЗ дазволіў здабываць сланцавы газ
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
21.11.2012 14:00
Эўрапейскі парлямэнт не пагадзіўся ўвесьці мараторый на здабычу сланцавага газу.
fot. Karol Karolus/Wikipedia
ЭП даў згоду на здабычу сланцавага газу ў краінах ЭЗ. Прапанова фракцыі зялёных аб увядзеньні мараторыя на здабычу газу не была прынятая.
У прынятай рэзалюцыі дэпутаты кажуць пра карысьці ад здабычы сланцавага газу для эканомікі й энэргетычнай бясьпекі. Паводле Эўрапейскага парлямэнту, чальцоўскія краіны павінны самыя вырашаць, ці здабываць ім сланцавы газ.
Краіны, якія будуць гэта рабіць, павінны строга прытрымлівацца мясцовых і эўразьвязаўскіх законаў. Між іншым, інфармаваць пра лякалізацыю адтулін, выкарыстаньня хімічных субстанцый, ачышчэньня вады й атрыманьня згоды ад мясцовых жыхароў на вядзеньне здабычы.
ав