Паўн. Ірляндыя: новая хваля варожасьці?
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
02.11.2012 17:53
52-гадовы Дэвід Блэк быў забіты ўчора на аўтастрадзе стрэламі з аўтамабілю на ірляндзкіх нумарох.
Wikipedia
Пасьля замаху ў Паўночнай Ірляндыі, у якім загінуў учора турэмны ахоўнік, узрасла небясьпека выбуху новай хвалі пратэстанцка-каталіцкай варожасьці. Улады Бэлфасту і Дубліну праводзяць кансультацыі, а сям’я забітага заклікае адмовіцца ад помсты.
Як высьветлілася, Блэк быў актыўным дзеячом Аранскага ордэну -- пратэстанцкай арганізацыі. Улады баяцца, што пратэстанцкія радыкалы не даруюць гэтага замаху. У яго зьдзяйсьненьні не прызналася пакуль ніводная арганізацыя.
эб