Logo Polskiego Radia
Print

Луцэнка прапануе прызнаць выбары на Ўкраіне

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 01.11.2012 15:36
Але адначасова заклікае Захад асудзіць несумленнасьць уладаў падчас галасаваньня.
Jurij Łucenko na sali sądowejJurij Łucenko na sali sądowejfot. PAP/EPA Sergey Dolhzenko

Былы міністар унутраных справаў Украіны Юрый Луцэнка, які зараз знаходзіцца за кратамі, заклікае міжнародную супольнасьць не спыняць эўрапейскай інтэграцыі Ўкраіны. Адначасова ён зазначае, што выбары заслугоўваюць крытыкі.

Луцэнка ў інтэрв’ю газэце „Коммерсант-Украіна” сказаў, што нельга гаварыць пра справядлівыя выбары, калі найважнейшы палітык апазыцыі - Юлія Цімашэнка - знаходзіцца за кратамі, калі ўлады зьнішчаюць адзіны незалежны канал „TiVi”, а галасы купляліся.

Аднак жа былы міністар унутраных справаў Украіны лічыць, што Захад павінен прызнаць новы склад Вярхоўнай рады, адначасова нагадваючы пра парушэньні.
Луцэнка настойвае на тое, што ўмовай падпісаньня новага пагадненьня аб асацыяцыі Ўкраіны з ЭЗ павінна быць амністыя палітвязьняў ды прыняцьцё некалькіх законапраектаў, якія гарманізуюць украінскае права й права ЭЗ ды спрыялі б рэфармаваньню судовай сыстэмы й барацьбе з карупцыяй.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт