Logo Polskiego Radia
Print

Статуі Леніна й Маркса прыбралі з Пхэньяна

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.10.2012 21:04
Гэта можа быць зьвязаны з тым, што малады паўночнакарэйскі лідар Кім Чэн Ын імкнецца памяняць палітычны курс.

/

Статуі Леніна й Маркса, якія разьмяшчаліся ў цэнтры Пхэньяна, былі прыбраныя з плошчы імя Кім Ір Сэна, традыцыйнага месца правядзеньня ваенных парадаў.
Дэмантаж статуй, як адзначаюць міжнародныя назіральнікі, можа быць зьвязаны з тым, што малады паўночнакарэйскі лідар, 29-гадовы Кім Чэн Ын імкнецца памяняць палітычны курс, зрабіўшы яго больш сацыяльна арыентаваным і пазбавіўшы ўлады вышэйшы камандны склад арміі КНДР.

Нагадаем, што Кім Чэн Ын летам гэтага года рашуча "прыбраў з дарогі" самага ўплывовага прадстаўніка паўночнакарэйскага ваеннага істэблішмэнту - камандуючага паўночнакарэйскай арміяй, чальца Палітбюро Працоўнай партыі Карэі Лі Ён Хо.
Акрамя таго, Кім Чэн Ын пагадзіўся зь неабходнасьцю правядзеньня ў краіне эканамічных рэформаў. Ужо ў гэтым годзе прадпрыемствы краіны могуць быць пераведзены на самаакупнасць (сыстэма, якая будзе ўведзена, нагадвае савецкі гасразьлік эпохі Леаніда Брэжнева).

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт