Грузія адмяніла візы для расейцаў
PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz
27.07.2012 14:00
Тбілісі першым зрабіў крок у напрамку перамір’я.
Чатыры гады пасьля грузінска- расейскай вайны Грузія пачынае адчыняцца на кантакты з расейцамі. Вярнулі непасрэдныя авіяпералёты „Масква - Тбілісі” й адмянілі візы для грамадзянаў Расейскай Фэдэрацыі. Пасьля ваеннага канфлікту ў 2008 годзе, у выніку якога былі сарваныя дыпляматычныя адносіны паміж Тбілісі й Масквою, расейцы перасталі наведваць Грузію. Зрэдку наведвалі курорт у Батумі й стараліся трымацца здалёк ад грузінаў. Першы крок у напрамку перамір’я зрабілі грузіны. Прэзыдэнт Міхаіл Саакашвілі адмяніў аднабакова візы й запрасіў расейцаў на вакацыі ў Грузію. Масква не зрабіла кроку ў адказ. Расея надалей асьцерагае сваіх грамадзянаў перад падарожжамі ў гэтую каўкаскую краіну.
кр