Нацыянальняе сьвята Францыі
PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz
14.07.2012 15:10
14 ліпеня 1789 году адбылося ўзяцьцё Бастыліі, што дало пачатак Францускай рэвалюцыі.
З гэтай нагоды ў Парыжы адбыўся ўрачысты парад. На ганаровай трыбуне на Пляцы Каркорд упершыню парад прымаў новаабраны прэзыдэнт Франсуа Алянд.
Парад пачаўся маршам “блакітных касак” – войск ААН, якія дыслякуюцца ў Лібане.
На парадзе прайшлі ўсе вайсковыя фармаваньні, у тым ліку альпійскія стралкі й сапёры зь Іншаземнага легіёну. Толькі нямецкі батальён, які дыслякуецца ў Францыі, не апусьціў сьцяга перад французкім прэзыдэнтам, паколькі яго галоўнакамандуючым зьяўляецца канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркэль.
кр