Суд у Гаазе зьняў абвінавачваньне з Караджыча
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
28.06.2012 17:32
Зьнята адно з двух абвінавачваньняў у генацыдзе.
Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі зьняў адно з двух абвінавачваньняў з былога лідара басьнійскіх сэрбаў.
Аднак супраць Радавана Караджыча надалей высунута 10 іншых абвінавачваньняў, між іншым, у адказнасьці за зьнішчэньне жыхароў у Срэбраніцы ў 1995 годзе. Тады сэрбскія жаўнеры зьдзейсьнілі масавыя забойствы больш чым 8 тысячаў мусульманскіх мужчынаў і юнакоў.
Згаданае масавае забойства лічыцца найбуйнейшым генацыдам у Эўропе ад часу Другой сусьветнай вайны.
аз