Logo Polskiego Radia
Print

Расьце попыт на нелегальныя ныркі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 31.05.2012 15:01
Цягам году на чорным рынку прадаецца 10 тысяч нырак, мяркуюць экспэрты Сусьветнай арганізацыі здароўя.

Перасадкі не чакаюць толькі ў Іране, дзе гандаль ныркамі легальны.

Кітай зарабіў сумную папулярнасьць краіны, у якой ныркі выразаюць вязьням. Улады кажуць, што прысуджаныя да сьмерці пагаджаюцца на гэта добраахвотна.

У сьвеце кожную гадзіну перасаджаецца нелегальная нырка. Заможныя пацыенты найчасьцей едуць у Кітай, Індыю, Пакістан. Бандам плацяць 200 тысяч даляраў. Донары атрымліваюць каля $4 тысяч.

Адзіная краіна, якая дазваляе гандаль людзкімі ворганамі – гэта Іран. У выніку там няма чэргаў пацыентаў, ёсьць, за тое, чэргі донараў. Жадаючыя клеяць аб’явы вакол шпіталяў, паведамляючы пра групу крыві, узрост і нумар тэлефона. Частку вартасьці прададзенай ныркі донару выплочвае іранскі ўрад. Іранцам забараняецца прадаваць ныркі іншаземцам.

яс/Gazeta Wyborcza

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт