Стаўка рэфінансаваньня павышана
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
09.05.2012 16:57
З заўтрашняга дня стаўка рэфінансаваньня НБП складзе 4,75%.
З заўтрашняга дня стаўка рэфінансаваньня ў Нацбанку Польшчы павысіцца на чвэрць працэнта, - такое рашэньне прыняла Рада грашовай палітыкі падчас свайго сёньняшняга паседжаньня ў Варшаве.
Павышэньня стаўкі спадзявалася частка польскіх эканамістаў. Тым ня менш некаторыя адмыслоўцы зьвярталі ўвагу на тое, што ненайлепшыя вынікі прамысловай вытворчасьці ў Польшчы ды магчымасьць запавольваньня эканомікі будуць для рады аргумэнтам для таго, каб пакінуць стаўку на ранейшым узроўні.
Эканамісты лічаць, што павышэньне стаўкі ня будзе эфэктыўным дзеяньнем у барацьбе зь інфляцыяй, якая вынікае галоўным чынам з эканамічнай сытуацыі за мяжой.
Рост стаўкі рэфінансаваньня ў Нацбанку азначае, што павысяцца траншы крэдытаў й працэнты па грашовых укладах у польскай валюце.
Згодна рашэньню Рады грашовай палітыкі з заўтрашняга дня стаўка рэфінансаваньня Нацыянальнага банку Польшчы складзе 4,75%.
аз