Logo Polskiego Radia
Print

Іспыты на атэстат сталасьці працягваюцца

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.05.2012 17:16
Сёньня польскія вучні здавалі экзамен па матэматыцы.

Больш за 422 тысячы вучняў здавалі сёньня абавязковы экзамен па матэматыцы на атэстат сталасьці. Сярод іх былі таксама вучні, якім не пашанцавала на згаданым экзамене ў мінулым годзе.

Ужо трэці год матэматыка зьяўляецца абавязковым прадметам у рамках экзаменаў на атэстат сталасьці. Досьвед паказвае, што вучні не баяцца згаданага экзамену й кожны год здаюць яго на падобным высокім узроўні.

Экзамен па матэматыцы працягваўся 170 хвілінаў. Каб яго залічыць трэба набраць 30%.

Сёньня ў рамках экзамену на атэстат сталасьці вучні здавалі таксама іспыт па лацінскай мове й антычнай культуры. Агулам 243 вучняў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт