Logo Polskiego Radia
Print

Б.Камароўскі сустрэўся зь летувісамі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 27.04.2012 17:46
Прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі сустрэўся сёньня з прадстаўнікамі летувіскай нацыянальнай меншасьці.
Staatspräsident Bronislaw KomorowskiStaatspräsident Bronislaw Komorowski

Прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі сустрэўся сёньня з прадстаўнікамі летувіскай нацыянальнай меншасьці. Лідар краіны наведаў гарадок Пуньск на паўночным усходзе краіны, дзе кампактна пражываюць польскія летувісы. Дэлегацыя прадстаўнікоў нацменшасьці папрасіла галаву дзяржавы іх падтрымаць у галіне разьвіцьця летувіскай сярэдняй адукацыі ў Польшчы. Прэзыдэнт паабяцаў гэта зрабіць, зазначыўшы пры гэтым, што адэкватных крокаў чакае ад ураду Летувы ў адносінах да польскай нацыянальнай меншасьці.
Прэзыдэнт Камароўскі пабываў таксама ў агульнаадукацыйным ліцэі з польскай і летувіcкай мовамі навучаньня, дзе сустрэўся з вучнямі й пэдагагічным калектывам.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт