Рамонт польскіх могілак
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
04.04.2012 18:30
Ён будзе закончаны перад урачыстасьцю 150-годзьдзя пачатку паўстаньня 1863 году.
Рада аховы памяці баёў і пакутніцтва Польшчы плянуе аднаўленьне магіл удзельнікаў паўстаньня 1863 году, якія знаходзяцца на Лычакоўскіх могілках у Львове.
Рамонтныя працы пачнуцца ў траўні ды будуць завершаныя ў 2013 годзе, перад урашыстасьцю 150-годзьдзя пачатку згаданага паўстаньня.
Мацей Данцэвіч з Рады аховы памяці баёў і пакутніцтва кажа, што праект рэалізуецца пры падтрымцы польскага Міністэрства культуры.
Мацей Данцэвіч: Гэта больш за 400 магілаў, у якіх пахаваныя ўдзельнікі паўстаньня ў Польшчы, што памерлі ў Львове на эміграцыі. Іх хавалі ў вызначанай частцы Лычакоўскіх могілак, якая тады была прэстыжнай, але з часам прыйшла ў заняпад. Сёлета мы хочам давесьці яе да годнага стану.
- кажа Мацей Данцэвіч з Рады аховы памяці баёў і пакутніцтва.
На львоўскіх могілках знаходзяцца, між іншым, магілы чальцоў Нацыянальнага ўраду ды кіраўнікоў паўстаньня 1863 году.
аз