Logo Polskiego Radia
Print

Прыярытэты польскай замежнай палітыкі 2012

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.03.2012 10:20
Р. Сікорскі нагадаў, што Польшча падрыхтавала для Беларусі прапанову супрацы.

Міністр
Найважнейшым партнэрам Польшчы ў Эўропе зьяўляецца Нямеччына, - заявіў кіраўнік польскага МЗС, прадстаўляючы ў Сэйме прыярытэты польскай замежнай палітыкі на бягучы год.
У сваю чаргу найважнейшым „неатлянтычным” эўрапейскім партнэрам Польшчы, паводле Радаслава Сікорскага, зьяўляецца Ўкраіна. Пры гэтым кіраўнік польскага МЗС заклікаў улады ў Кіеве да стварэньня ўмоваў дзеля інтэграцыі ў ЭЗ.
Кіраўнік польскай дыпляматыі выказаў спадзяваньне на паляпшэньне адносінаў зь Летувой, асабліва пасьля парлямэнцкіх выбараў і ўзьнікненьня новага летувіскага ўраду.
Гаворачы пра Беларусь, палітык нагадаў, што Польшча падрыхтавала для згаданай краіны прапанову супрацоўніцтва. Аднак яе ажыцьцяўленьне залежыць ад спыненьня рэпрэсіяў ды стварэньня ўмоваў для дзейнасьці беларускай апазыцыі.
Польшча хоча таксама дзейнічаць на карысьць польска-расейскага прымірэньня.
Нязьменна найважнейшым партнэрам Польшчы ў сьвеце, паводле Радаслава Сікорскага, застаюцца Злучаныя Штаты Амэрыкі.
аз
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт