Замежнае турнэ Сікорскага
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
20.03.2012 17:04
У чацьвер у Брусэлі Р. Сікорскі будзе ўдзельнічаць у сустрэчы, прысьвечанай, між іншым, сытуацыі ў Беларусі.
Radosław Sikorski; photo - PR
Radosław Sikorski; photo - PR
Міністар замежных справаў Радаслаў Сікорскі пачынае некалькі дзённы візыт па эўрапейскіх сталіцах. Сваё турнэ кіраўнік польскай дыпляматыі пачынае сёньня з Бэрліна, дзе падчас неафіцыйнай сустрэчы будзе размаўляць зь кіраўнікамі дыпляматыі Нямеччыны, а таксама Даніі, Аўстрыі, Гішпаніі й Італіі.
У сваю чаргу заўтра, таксама ў Бэрліне, Радаслаў Сікорскі сустрэцца зь кіраўніком МЗС Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле й Расеі - Сяргеем Лаўровым. Пасьля поўдня польскі палітык адправіцца ў Парыж.
У чацьвер у Брусэлі Радаслаў Сікорскі будзе ўдзельнічаць у сустрэчы міністраў замежных справаў ЭЗ, прысьвечанай, між іншым, сытуацыі ў Беларусі.
аз