X Сусьветныя зімовыя гульні дыяспары
PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz
27.02.2012 12:56
600 удзельнікаў з 23 краінаў пазмагаюцца за перамогу ў 10 зімовых спартовых дысцыплінах.
Учора ў горадзе Бельска-Бяла адбылося ўрачыстае адкрыцьцё X Сусьветных зімовых гульняў польскай дыяспары. Сёньня ўдзельнікі пачалі спаборніцтвы на арэнах Сілезіі ў біятлёне, хакею на лёдзе ці лыжных спартовых дысцыплінах. Самыя вялікія па колькасьці ўдзельнікаў каманды прыехалі зь Летувы, Расеі й Канады. У гульнях удзельнічаюць таксама прадстаўнікі зь Беларусі. Сёньня ўвечары ў Шчырку адбудзецца Сусьветны форум польскай дыяспары. X Сусьветныя зімовыя гульні дыяспары прадоўжацца да 3 сакавіка.
кр