Logo Polskiego Radia
Print

Лёд ізаляваў Сьвінавуйсьце

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 16.02.2012 13:17
Велізарныя ільдзіны блякуюць шлях праплыву паромаў.

Сьвінавуйсьце, што ляжыць на выспах Волін і Узнам, амаль пазбаўлены транспартных спалучэньняў з кантынэнтам. Велізарныя ільдзіны блякуюць шлях праплыву паромаў, якія зьяўляюцца адзіным сродкам транспартнага спалучэньня паміж горадам і рэштай ваяводзтва. Праблема заключаецца ў тым, што паўночна-ўсходні вецер мяняе напрамак плыні Шчэцінскага заліву, і лёд замест таго, каб сплываць у мора, вяртаецца назад у заліў і блякуе рух паромаў.

У барацьбе зь перашкодай выкарыстоўваецца ледакол, але надалей курсаваньне паромаў абмежаванае. Штодзённа паромамі карыстаюцца больш за 2 тысячы жыхароў Сьвінавуйсьця.

кр

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт