Палякі заплацяць за плягіят
PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz
11.02.2012 13:54
Аўтары францускага мюзікла „Notre Dame de Paris” атрымаюць амаль 2,8 млн злотых кампэнсацыі.
Гаспадарчы суд палічыў бяспраўным выкарыстаньне харэаграфіі й музычных твораў францускіх творцаў у адаптацыі „Historyja Notre Dame”, прадусарам якой была фірма „Macroconcert”.
Адаптацыя адбылася без дазволу французаў. Прадусарская фірма не пагаджаецца з пастановай суду. Прадстаўнікі фірмы заяўляюць, што іх спэктакль ня мае нічога супольнага з францускай прадукцыяй. Больш за тое, на выкарыстаньне паасобных музычных твораў быў атрыманы дазвол ад адпаведнай структуры ZAiKS і заплочаныя адпаведныя ганарары. Ад 2009 году мюзікл выстаўляўся на шматлікіх тэатральных сцэнах Польшчы.
кр