Logo Polskiego Radia
Print

Вудзі Ален: Сьмерць Шымборскай-вялікая страта

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 03.02.2012 13:11
Паховіны нобэлеўскай ляўрэаткі адбудуцца 9 лютага ў Кракаве.
Wisława SzymborskaWisława SzymborskaPAP/CAF Weglowski

Яна ўмела ня толькі прадставіць трагічны бок жыцьця, але й ягоныя сьмешныя рысы”, -напісаў Вудзі Ален у сваім лісьце дасланым у Польскае радыё з нагоды сьмерці Віславы Шымборскай. Выбітны амэрыканскі рэжысэр напісаў, што як усе вялікія пісьменьнікі, Віслава Шымборска акрамя вершаў уносіла ў жыцьцё шмат радасьці, а нават забавы.

Вудзі Ален вельмі цаніў творчасьць Шымборкай, якая, як сама неаднойчы зазначала, была аматаркай ягоных фільмаў.

Паховіны Віславы Шымборскай адбудуцца 9 лютага ў Кракаве з удзелам прэзыдэнта Браніслава Камароўскага. Нобэлеўскую ляўрэатку пахваюць на Ракавіцкіх могілках.

кр

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт