Logo Polskiego Radia
Print

Катынская армія ля Кельцаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.01.2012 16:00
гэта загаловак артыкула, зьмешчанага на старонках штодзёнкі „Rzeczpospoliota”.

/

Кракаўскі архітэктар Станіслаў Драбчыньскі стварыў ідэю помніка, якога ў Польшчы яшчэ не было. Яго складаюць шэрагі 21 857 фігураў, жаўнераў, што загінулі ў катынскім лесе ў 1940 годзе. Кожная фігура (памерам крыху большая за чалавека) будзе прадстаўляць жаўнера ў мундзіры, з бачным вайсковым рангам, сьледам ад стрэлу ў галаву. Кожная будзе падпісаная прозьвішчам сапраўднай ахвяры катынскага злачынства.

Аўтар ідэі мэмарыяльнага комплексу ўжо некалькі гадоў шукае месца пад ягоную рэалізацыю. Армія бэтонных фігураў, паводле аўтара, будзе ўстаноўлена на паверхні каля 6 гектараў.

Першапачаткова праект меў быць рэалізаваны ля Хэнціна (Сьвентакшыскае ваяводзтва). Тым ня менш, тамтэйшыя ўлады канчаткова вырашылі, што зямлю прададуць інвэстарам.

Фундацыя Помніка ахвярам Катыні, якая зьбірае грошы на рэалізацыю мэмарыяльнага комплексу, знайшла падтрымку ў ксяндза Чэслава Валі – кусташа Санктуарыя Журботнай Каралевы Польшчы зь мясцовасьці Калкова-Гадова, таксама ў Сьвентакшыскім ваяводзтве.

„Чальцом парафіі вельмі спадабалася згаданая ідэя. Яны задумоўваюцца над продажам фундацыі 18 гектараў зямлі. Некалькі асобаў ужо згадзіліся,” - кажа ксёндз Валя.

Прыхільнікі ідэі будаўніцтва мэмарыяльнага комплексу пераконваюць, што побач такога помніка ніхто ня зможа прайсьці без эмоцыяў, - паведамляе выданьне „Rzeczpospolita”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт