Logo Polskiego Radia
Print

Пажыцьцёвае зьняволеньне для забойцы з Лодзі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.12.2011 17:41
Забойца працаўніка офіса ПіС пазбаўлены грамадзянскіх правоў на 10 гадоў.

/

Пажыцьцёвае зьняволеньне - столькі суд у Лодзі прысудзіў Рышарду Цыбе - забойцы працаўніка офісу партыі „Права й справядлівасьць”.

Прысуджаны пазбаўлены таксама грамадзянскіх правоў на бліжэйшыя 10 гадоў. За ўмоўнае вызваленьне мужчына зможа хадайнічаць пасьля 30 гадоў турмы.

Прысуд задаволіў патрабаваньне пракуратуры ды дапаможных абвінаваўцаў - сям’ю забітага мужчыны. Прысуд пакуль не ўступіў ў сілу.

Нагадаем, у кастрычніку мінулага году Рышард Цыба ўварваўся ў офіс „ПіС” у Лодзі, застрэліў аднаго з прысутных на месцы працаўнікоў, другога параніў нажом.

Падчас допытаў абвінавачаны прызнаў сваю віну.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт