Logo Polskiego Radia
Print

NBP пра фінансавую стабільнасьць банкаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.12.2011 16:30
NBP даручае банкам адмовіцца ад крэдытаў у замежнай валюце.

/

Паляпшаецца сытуацыя польскага банкаўскага сэктара, - пра гэта сьведчыць справаздача Нацыянальнага банку Польшчы на тэму фінансавай стабільнасьці.

Паводле згаданага дакумэнту, даходы банкаў, якія дзейнічаюць у Польшчы, набліжаюцца да рэкордаў, што фіксаваліся да крызысу ў Эўропе.

Тым ня менш, аналітыкі Нацбанку зьвяртаюць увагу на значную няўпэўненасьць, калі гаворка ідзе пра разьвіцьцё эканамічнай сытуацыі за мяжой, што можа паўплываць таксама й на фінансавыя ўстановы ў Польшчы.

Між іншым, таму Нацбанк даручае банкам, напрыклад, адмовіцца ад крэдытаў на жыльлёвае будаўніцтва ў замежнай валюце, - кажа Пётр Шпунар з NBP.

Пётр Шпунар: Замест таго, каб выплочваць дывідэнды, банкі павінны павялічваць свой капітал. Гаворка ідзе пра тое, каб грашыма, якія выплочваюцца акцыянэрам, узмацняць банкі. Наступная рэкамэндацыя датычыць павелічэньня ліквіднасьці актываў. І апошняя, вельмі важная справа, - гэта суцэльная адмова ад крэдытаў у замежнай валюце.

Нацыянальны банк Польшчы перасьцерагае, што ў сытуацыі пагаршэньня макраэканамічных паказчыкаў, праблемы могуць закрануць таксама польскія аддзяленьні замежных фінансавых установаў.

Нагадаем, Нацыянальны банк Польшчы публікуе рапарт аб фінансавай стабільнасьці банкаўскага сэктара ад 2002 году. Дакумэнт рыхтуецца два разу на год - у ліпені й сьнежні.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт