Беларускія падарункі для прэзыдэнта Чэхіі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
13.12.2011 12:11
Кіраўнікі Эўраклюбаў, створаных Рухам за “Свабоду”, ва Ўроцлаве сустрэліся з прэзыдэнтам Чэхіі Вацлавам Кляўсам.
Кіраўнікі Эўраклюбаў, створаных Рухам за “Свабоду”, падчас сваёй адукацыйна-азнаямляльнай паездкі ва Ўроцлаў сустрэліся там з прэзыдэнтам Чэхіі Вацлавам Кляўсам.
Сустрэча адбылася падчас ушанаваньня ў мясцовым касьцёле памяці ахвяраў ваеннага становішча ў Польшы.
Беларусы падарылі Кляўсу бел-чырвона-белы сьцяг і герб “Пагоня”, падзякавалі за падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасьці з боку ягонай краіны, а таксама перадалі сьпіс палітвязьняў з адрасамі месцаў зьняволеньня, каб чэскі прэзыдэнт мог даслаць ім калядныя й навагоднія віншаваньні.
Вацлаў Кляўс узяў сьпіс, сказаўшы, што выступае за вольную Беларусь.
Pyx.by/яс