Logo Polskiego Radia
Print

Польшча абавязаная ўстаць на абарону дэмакратыі ў Беларусі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 13.12.2011 11:55
У гэтым упэўнены вядомы польскі апазыцыянер часоў ПНР Адам Міхнік.

/

Прайшло 30 гадоў з моманту ўвядзеньня ваеннага становішча ў Польшчы. У ноч з 12 на 13 сьнежня 1981 уладу захапіла Ваенная рада нацыянальнага выратаваньня зь генэралам Войцехам Ярузэльскім на чале. Многія тысячы людзей былі арыштаваныя, у тым ліку вялікая частка актывістаў прафсаюзу „Салідарнасьць” і апазыцыі.

Адзін з самых вядомых польскіх апазыцыянераў, у цяперашні час галоўны рэдактар штодзёнкі "Gazeta Wyborcza", Адам Міхнік адзначае, што тыя дні былі аднымі з горшых у яго жыцьці.

Міхнік узгадаў аб ваенным становішчы падчас цырымоніі ўзнагароджаньня Алеся Бяляцкага прэміяй міністра замежных справаў Польшчы.

Галоўны рэдактар „GW” падкрэсьліў, што сёньня, праз 30 гадоў, Польшча абавязаная ўстаць на абарону дэмакратыі ў Беларусі.

А.Міхнік: Я ўпэўнены, што прыйдзе такі дзень, і я хачу верыць, што ён будзе раней, не пазьней, і такія людзі - каштоўныя камяні, зьменяць хаду беларускай гісторыі, а Лукашэнка трапіць у месца, якога ён заслужыў.

Учора міністар Радаслаў Сікорскі ўпершыню ўручыў прэмію "Pro Dignitatem Humana” - на карысьць чалавечай годнасьці. Прэмію атрымаў лідар праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі. Прэмію ад яго імя ў Варшаве прыняла жонка - Натальля Пінчук.

IAR/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт