Logo Polskiego Radia
Print

Новы стары лідар польскіх левых

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 12.12.2011 10:15
Экс-прэм’ер Лешак Мілер абраны старшынём Саюзу левых дэмакратаў.
Leszek Miller, były premierLeszek Miller, były premierFoto: PAP/Paweł Supernak

fot.
fot. PAP/Paweł Supernak

Былы прэм’ер-міністар Польшчы Лешак Мілер абраны старшынём Саюзу левых дэмакратаў (SLD). Ён зьменіць на гэтай пасадзе Гжэгажа Наперальскага, які падаў у адстаўку пасьля слабога выніку партыі падчас парлямэнцкіх выбараў. Нагадаем, за СЛД аддалі свае галасы 8% палякаў, а ў 2000-х гадах партыя здабывала каля 40%.

Трое канкурэнтаў Мілера набралі разам каля 60 галасоў, а за Мілера прагаласавала больш за 300 удзельнікаў рэспубліканскага сходу партыі.

Пасьля абвяшчэньня вынікаў галасаваньня Мілер заявіў, што “пасьля доўгай смуты партыя бярэцца за цяжкую працу”.

Лешак Мілер кіраваў СЛД у 1999-2004 гадох. Гэтым разам яго паўнамоцтвы скончацца ўвесну наступнага году. У чэрвені стане вядомае імя новага лідара польскіх левых.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт