Аварыйная пасадка: прычына
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
12.11.2011 11:34
"Боінг 767" зьдзейсьніў аварыйную пасадку з-за абледзяненьня - лічаць спэцыялісты.
Фота: TVN24.pl
Прычынай аварыйнага прызямленьня польскага «Боінга-767» магло быць абледзяненьне. Нагадаем, 1 лістапада ў авіяляйнэра польскай авіякампаніі LOT, які зьдзяйсьняў палёт зь Нью-Ёрку ў Варшаву, ня выйшла шасі. Капітан пасадзіў самалёт у польскай сталіцы на бруха. Ніхто з пасажыраў і чальцоў экіпажа не пацярпеў.
Паводле некаторых спэцыялістаў, у паветры мог замёрзнуць замок люку шасі, і таму пілётам не ўдавалася яго выпусьціць пры спробе пасадкі самалёта ў Варшаве. Гэтую гіпотэзу пацьвярджае іншы факт: пасьля таго, як самалёт паднялі ў аэрапорце польскай сталіцы на наступны дзень пасьля аварыйнай пасадкі, шасі без праблем выпусьцілася. Спэцыялісты лічаць, што проста лёд растаяў і больш не блякаваў замка люку шасі.
Фота: TVN24.pl
вс