Logo Polskiego Radia
Print

„LOT” арэндаваў Боінг-767

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.11.2011 08:00
Палякі вырашылі арэндаваць дадатковы самалёт пасьля апошняй аварыйнай пасадкі аднаго з Боінгаў „LOT”.

/

Польская авіякампанія „LOT” заключыла з ўкраінскім авіяперавозчыкам „AeroSvit”дамову аб арэндзе дадатковага самалёта Боінг-767.

Новая машына ў дасканалым тэхнічным стане, - кажа прэс-сакратар „LOT” Лешак Хажэўскі.

Лешак Хажэўскі: Гэта кароткатэрміновая арэнда Боінга -767 ад украінскай авіялініі „AeroSvit”. Гэта сэртыфікаваная машына, якая атрымала неабходныя дазволы ў Эўразьвязе. Самалёт будзе выкарыстоўвацца па маршрутах Варшава- Таронта ды Варшава - Ханoй.

- сказаў прадстаўнік польскай авіякампаніі.

Палякі вырашылі арэндаваць дадатковы самалёт пасьля апошняй аварыйнай пасадкі аднаго з Боінгаў „LOT”, якая адбылася 1 лістапада.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт